Нацыянальных матываў у калекцыі няма. Палітычных заяваў сваёй калекцыяй полька таксама не рабіла.

Нягледзячы на тое, што Аня Рубік нарадзілася ў Польшчы, сваёй другой радзімай яна лічыць Амерыку. Менавіта ў Нью-Ёрку яна жыве са сваім хлапцом. Таму натхнення мадэль чэрпала менавіта адтуль.

Зорка Elle, Vogue ды Harper's Bazaar стварыла сваю калекцыю для польскага брэнда Mohito. Яна з'явілася ў крамах гэтага брэнда 14 ліпеня. Прэм'ера калекцыі адбылася ў польскай сталіцы.

Па словах Ані, яна стварыла рэчы, якія адлюстроўваюць яе індывідуальны стыль і напоўненыя духам Нью-Ёрка.

«Прадуманыя да дробязяў, зручныя і шыкоўныя, гэта рэчы і аксэсуары, якія, як мне здаецца, павінны быць у гардэробе кожнай жанчыны», — кажа сама Рубік.

Асноўны акцэнт у калекцыі Ані — гэта базавыя рэчы гардэробу, якія прадстаўлены эксклюзіўнымі AR-футболкамі і мяккімі швэдрамі ў стылі oversize.

А таксама элементы, якія адлюстроўваюць стыль вялікага горада: шоўкавыя празрыстыя блузкі, абцасы.

Ёсць элементы і каўбойскага стылю. Карацей, Аня мела рацыю наконт таго, што гэтая калекцыя адлюстроўвае яе стыль наогул, бо нейкага галоўнага матыву ў калекцыі няма

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?