Пра гэта заявіў на сустрэчы з моладдзю ў рамках агульнарэспубліканскага праекта «Адкрыты дыялог «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучае» старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Маладыя людзі неаднаразова ўзнімалі пытанне аб прадастаўленні льгот і скідак для студэнтаў, у тым ліку на праезд у грамадскім транспарце, наведванне розных спартыўных аб'ектаў, куплю кніг. Андрэй Шорац паабяцаў, што ў мэрыі прапрацуюць гэта пытанне.

Разам з тым граданачальнік падкрэсліў, што не з'яўляецца прыхільнікам ільгот. «Няправільна дзяліць людзей на белых і чорных, адным прадастаўляючы некаторыя прывілеі, а іншым не. Мы павінны даць людзям магчымасць зарабіць, каб яны маглі набыць сабе тое, што ім неабходна. Гэта самы галоўны пастулат», — сказаў ён.

Праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Адкрыты дыялог «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучае» стартаваў у верасні 2014 года. За гэты час ён стаў масавым агульнарэспубліканскім праектам з удзелам усіх рэгіёнаў краіны, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, вядомых прадстаўнікоў беларускага спорту, культуры, навукі, палітыкі, бізнесу, разнастайных прафесійных галін. Мерапрыемствы адкрытага дыялогу аб'ядналі на дыскусійных пляцоўках амаль 70 тыс. чалавек — навучэнцаў, працуючую моладзь, кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, органаў дзяржаўнай і выканаўчай улады, прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?