Група кампаній «Ранова» Віктара Вексельберга падала заяўкі на ўдзел у адпаведных тэндарах.

 У кастрычніку Уральскі турбінны завод, які ўваходзіць у «Ранову», і беларускае дзяржаўнае аб'яднанне «Белэнерга» падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве.

«Я быў у Беларусі ў мінулым месяцы, сустракаўся і з прэм'ерам, і з міністрам энергетыкі. Мы падпісалі пагадненне з «Белэнерга» аб тым, што рухаемся наперад у гэтай частцы», — расказаў дырэктар па развіцці высокатэхналагічных актываў групы Міхаіл Ліфшыц.

Гаворка ішла аб рэканструкцыі Мінскай ЦЭЦ-3 і мадэрнізацыі турбіны Гродзенскай ЦЭЦ-2, а таксама ў перспектыве пра пастаўку запчастак і сэрвісных паслугах.

Па Мінскай ЦЭЦ кошт работ і абсталявання не агучваўся. Але па інфармацыі агенцтва «Прайм», па Гродзенскай ЦЭЦ пачатковы кошт тэндару складзе каля 1 млрд расійскіх рублёў (амаль 22 млн даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?