Зніжэнне цаны на нафту ніжэй за 60 даляраў за барэль не прывядзе да скарачэння здабычы нафты ў Расіі, перадае Bloomberg словы кіраўніка «Роснефти» Ігара Сечына па выніках сустрэчы з міністрамі энергетыкі Венесуэлы, Саудаўскай Аравіі і Мексікі. Пасля гэтай заявы цана нафты маркі Brent упала адразу амаль на два даляры.

Па дадзеных на 18:33 цана паўночнаморскай нафты на міжкантынентальнай біржы ICE была на адзнацы $ 80,21 за барэль. Да 19:00 ф'ючэрсы нафты маркі Brent упалі да $78,6.

На сустрэчы міністраў энергетыкі Венесуэлы, Саудаўскай Аравіі, Мексікі і Расіі ў тым ліку абмяркоўваліся і сусветныя цэны на нафту. Кіраўнік МЗС Венесуэлы Рафаэль Рамірэс назваў бягучыя цэны на нафту занадта нізкімі.

Варта адзначыць, што 27 лістапада, павінна адбыцца сустрэча краін-экспарцёраў нафты (АПЕК). Многія эксперты лічыць, што АПЕК не ўдасца дамовіцца аб зніжэнні аб'ёмаў здабычы. У гэтым выпадку цана на нафту можа знізіцца ніжэй за 60 даляраў за барэль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?