3 снежня Павел Севярынец, упершыню ў Варшаве пасля вызвалення, прызентуе сваю новую кнігу «Беларуская глыбіня», якая пабачыла свет у 2014 годзе ў рамках серыі «Кнігарня пісьменніка».

«Беларуская глыбіня» была напісана Паўлам у складаны час, калі ён знаходзіўся ў трохгадовай ссылцы у спецкамендатуры вёскі Куплін Пружанскага раёна (Брэсцкая вобласць) пасля вядомых падзей «Плошчы». Па сутнасці, кніга — серыя цікавых эсэ на тэму нацыяльнай ідэі, гісторыі, жыцця беларускай вёскі.

Лідар БХД Павел Севярынец кіраваў штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. У ноч на 20 снежня 2010 года быў арыштаваны, і адбыў трохгадовае пакаранне. Амаль 5 месяцаў непасрэдна пасля арышту Павел правёў у следчым ізалятары КДБ. 19 кастрычніка 2013 года палітык быў вызвалены.

Падчас сустрэчы-прызентацыі Павел Севярынец адкажа на пытанні прысутных адносна сваей кнігі, творчасці, палітыкі, зняволення і іншага. Усе жадаючыя будуць мець магчымасць набыць кнігу.

Прыходзьце, бо будзе цікава!

Сустрэча-прызентацыя адбудзецца: 3 снежня 2014 года, 20.00. Беларускі дом, Варшава (ul. Wiejska 13/3)

Кантакты: Ірына Губская [email protected]

+48 536 948 025

Падрабязнасці: https://www.facebook.com/events/670826119700017/?pnref=story

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0