Актывісты моладзевай незарэгістраванай арганізацыі «Ініцыятыва» правялі сёньня ў цэнтры Менску акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі.

Маладзёны сабралі каля паўтары тысячы лістоў палітвязьням, у якіх ёсьць віншаваньне з калядамі. Яны ўрачыста адаслалі лісты ў менскім Галоўпаштамце. Адначасова больш за 150 лістоў накіраваны ў беларускія турмы з Масквы, Бабруйску і Полацку.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0