Адстаўцы кіраўніка Пентагона Чака Хейгела папярэднічала яго расчараванне дзеяннямі Белага дома, які не зацвердзiў яго план стрымлівання прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым піша The Wall Street Journal са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле паведамлення, за два месяцы да адстаўкі Хейгел накіраваў прыватны ліст Беламу дому, у якім сцвярджаў аб неабходнасці прыняць новыя меры для ўтаймавання Пуціна і прыкладаць больш намаганняў, каб супакоіць устрывожаных еўрапейскіх саюзнікаў. Аднак адказу на сваё пісьмо кіраўнік Пентагона не атрымаў.

«Хейгел любіць яснасць, — сказаў адзін з прадстаўнікоў Пентагона. — А цяперашні Белы дом яснасцю не заўжды адрозніваецца».

Па словах памочнікаў кіраўніка Пентагона, Хейгела ад пачатку канфлікту непакоіла, што Пуцін інтэрпрэтуе бяздзейнасць ЗША ў пытанні дапамогі Украіне як абыякавасць і пусціцца ва ўсе цяжкія. Так яно ўрэшце і выйшла.

Хейгел спрабаваў данесці сваю пазіцыя да Барака Абамы падчас прыватнай размовы ў ліпені. Ён падкрэсліў, што ЗША не надаюць дастатковай увагі Расіі і «вагаюцца», не маюць выразнай палітыкі.

Акрамя таго Хейгел сказаў Абаме, што менавіта РФ, а не Блізкі Усход, уяўляе найбольшую пагрозу сусветнай бяспецы ў доўгатэрміновай перспектыве.

У сваім лісце ў верасні кіраўнік Пентагона заклікаў Белы дом адрэагаваць на такія рэаліі «больш творча», каб стрымаць Пуціна, пакуль справа не зайшла задалёка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?