28 лістапада ў Мінску адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Брусам Бакнелам.

«Бакі разгледзелі шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы развіццё супрацоўніцтва на гандлёва-эканамічным, гуманітарным і культурным кірунках, умацаванне ўзаемадзеяння з ЕС, а таксама сітуацыю ў рэгіёне», — паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?