«Гэта патрабаванні закона. Мы іх выконвалі, выконваем і будзем выконваць», — заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, каментуючы канфіскацыю сцягоў Украіны ў гледачоў на канцэрце гурту «Океан Ельзи» 21 лістапада ў «Мінск-Арэне».

Кіраўнік МУС прызнаў, што рэзананс ад дзеянняў міліцыі на канцэрце ў Мінску «здарыўся ва Украіне». «У нас я такога рэзанансу не адчуваў. Яго і не магло быць», — упэўнены міністр.

Паводле слоў Шуневіча, «органы ўнутраных спраў абавязаны падтрымліваць правапарадак на ўсіх масавых мерапрыемствах, зводзіць да мінімуму ўсе магчымыя рызыкі развіцця неспрыяльнай сітуацыі, у тым ліку з пункту гледжання праяўлення агрэсіі, масавага непадпарадкавання і г. д.»

«Усе забароненыя, непажаданыя да праносу прадметы на такіх масавых мерапрыемствах канфіскоўваюцца, незалежна ад таго, ці з'яўляецца гэта сцягам ці іншым прадметам, які забаронены», — сказаў міністр унутраных спраў.

Варта адзначыць, што акрамя ўкраінскіх, зафіксаваны нярэдкія выпадкі канфіскацыі беларускіх нацыянальных сцягоў. Аднак не здарылася выпадку канфіскацыі сцягоў расійскіх або савецкіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?