Намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Юрась Беленькі 28 лістапада аштрафаваны судом Ленінскага раёна Мінска на 30 базавых велічыняў (4,5 млн. рублёў).

Як паведаміў Беленькі, яго прызналі вінаватым у парушэнні арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях), якое было дапушчанае пры правядзенні акцыі 9 лістапада ў Мінску, прымеркаванай да дня памінання продкаў Дзяды.

Рашэнне суда Беленькі назваў абсурдным, таму што ніякія заўвагі з боку міліцыі падчас акцыі не выказваліся.

Нагадаем, 17 лістапада Беленькага судзілі яшчэ за адну акцыю, прымеркаваную да Дзядоў, якая прайшла ў Мінску 2 лістапада. Судом Першамайскага раёна Мінска паводле аналагічнага абвінавачання ён быў аштрафаваны на 20 базавых велічыняў (3 млн. рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?