Кампанія будзе працягвацца, пакуль Фінькевіча будуць трымаць за кратамі.

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” зь сёньняшняга дня пачынаюць кампанію за вызваленьне свайго паплечніка Артура Фінькевіча, якога магілёўскі суд асудзіў да 1,5 гадоў зьняволеньня.

Сёньня на тым месцы, дзе калісьці Артур Фінькевіч зрабіў графіці – ён напісаў падчас прэзыдэнцкай кампаніі “Дастаў!” і “Мы хочам новага!” –і дзе яго тады затрымалі, моладзевыя актывісты намалявалі яго партрэт і напісалі “Свабоду”.

Удзельнікі акцыі заявілі Радыё Свабода, што менавіта ад сёньняшняга дня пачынаецца кампанія, якая будзе цягнуцца да той пары, пакуль Артура Фінькевіча будуць трымаць за кратамі.

Моладзевыя актывісты запэўнілі, што кампанія будзе адбывацца штодня. Гэта будуць і флэш-мобы, і расьцяжкі, і розныя іншыя мерапрыемствы.

Тым часам моладзевыя актывісты зь незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” ад сёньняшняга дня пачалі збор пажаданьняў палітвязьням ад мінакоў на вуліцах. Яны зьбіраюць ад жыхароў Менску пісьмовыя пажаданьні на паштоўкі, якія потым накіруюць у турмы, дзе знаходзяцца палітвязьні Аляксандар Казулін, Андрэй Клімаў, Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?