Нават калі дэмакратычныя сілы не бачаць магчымасці вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 года, важна захаваць адзінства.

Пра гэта было заяўлена на пасяджэнні нацыянальнай рады аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» 29 лістапада ў Мінску. 

Для дасягнення адзінства пры адсутнасці дамоўленасці аб вылучэнні адзінага кандыдата БХД прапаноўвае замест Кангрэса дэмакратычных сіл правесці Кангрэс нацыянальнага адзінства, на якім прыняць сумесную платформу дзеянняў у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. 

У той жа час у БХД усё ж спадзяюцца, што сямёрцы апазіцыйных структур удасца дасягнуць дамоўленасцяў аб вылучэнні адзінага кандыдата. Згодна з пазіцыяй БХД адносна правядзення Кангрэса дэмакратычных сіл, зацверджанай сёння, 17 лістапада прадстаўнікі БХД, Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), кампаніі «Гавары праўду» і руху «За Свабоду» падпісалі праект працэдуры, па якой можа быць праведзены Кангрэс дэмакратычных сіл. На сустрэчы прадстаўнікі ўсіх сямі структур (разам з Аб'яднанай грамадзянскай партыяй і Беларускай партыяй левых «Справядлівы свет»), якія ўдзельнічаюць у кансультацыях, дамовіліся да 1 снежня 2014 года чакаць вызначэння пазіцый АГП і «Справядлівага свету». Па агульнай дамоўленасці, рашэнне аб рэалізацыі працэдуры прымаецца мінімум шасцю структурамі з сямі (кансенсус мінус 1). На сёння толькі ў такім фармаце БХД гатова ўдзельнічаць у кангрэсе. 

БХД заклікае прадстаўнікоў усіх дэмакратычных структур прыняць сумесную працэдуру правядзення кангрэса. На думку арганізацыі, найлепшым часам правядзення кангрэса з'яўляецца канец сакавіка — пачатак красавіка 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?