Анатоль Рубінаў

У Беларусі ў 2008 годзе цэнтралізаванае тэсціраванне будзе платнае. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў, гэта прадугледжана праектам указа, які ўносіць папраўкі ў правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ Беларусі. Плануецца, што ўказ будзе прыняты да пачатку ўступнай кампаніі‑2008.

Плата складзе прыкладна Br10 тыс. за адзін тэст. Адпаведна тры неабходныя для паступлення тэсты будуць каштаваць каля Br30 тыс. «Гэта невялікія грошы, якія раз у жыцці можа заплаціць кожны абітурыент. А для Мінадукацыі ўся сума будзе дастаткова важкая, і яе можна будзе патраціць на ўдасканаленне сістэмы цэнтралізаванага тэсціравання», — адзначыў Анатоль Рубінаў.

Акрамя таго, з наступнага года на некаторыя спецыяльнасці плануецца ўвесці папярэдні адбор на прафпрыгоднасць. Нешта падобнае ўжо многа гадоў дзейнічае для абітурыентаў ваенных навучальных устаноў. У будучым, напрыклад, на дыпламатычныя спецыяльнасці не будуць прымаць людзей з сур’ёзнымі фізічнымі недахопамі.

«Гэта асноўныя новаўвядзенні ў правілы прыёму. Усе астатнія папраўкі маюць рэдакцыйны характар і не закранаюць сутнасці. Таму размова аб тым, што ў 2008 годзе абітурыенты будуць паступаць па абсалютна новых правілах, не ідзе», — падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0