«Ноч памяці» сёння зладзяць на Майдане ў Кіеве з нагоды гадавіны жорсткага разгону «Беркутам» актывістаў Еўрамайдану.

Акцыя пачнецца ў 23.30 (00:30 па Мінску), будзе доўжыцца ўсю ноч і завершыцца ранішнім паходам да Міхайлаўскага сабору, дзе збітыя студэнты знайшлі прытулак ад злачынцаў.

Год таму менавіта ў ноч на 30 лістапада каля стэлы Незалежнасці знаходзілася ўсяго некалькі сотняў пераважна студэнтаў. Разгон перарос у крывавае пабоішча.

У Міхайлаўскім саборы студэнты знайшлі абарону.

У Міхайлаўскім саборы студэнты знайшлі абарону.

Пабоішча, якое зладзіў «Беркут» супраць мірных студэнтаў, стала пачаткам нацыянальнага супраціву. Супраціў не супраць адмовы падпісваць Пагадненне аб Асацыяцыі з ЕС, а супраць жорсткага стаўленне тагачаснай улады да мірным грамадзянам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?