Найбуйны акцыянер кампаніі «X5 Retail Group» расійскі кансорцыум «Альфа‑груп» пры ўдзеле Міжнароднай фінансавай карпарацыі (IFC) інвестуе 83 млн. долараў у сетку дыскаунтэраў у Беларусі. Аб гэтым паведамляе РІА Новости са спасылкай на матэрыял, апублікаваны 24 снежня ў газеце «Коммерсантъ».

«Інфармацыя аб беларускай сетцы апублікавана на сайце Міжнароднай фінансавай карпарацыі, што крэдытуе праект. Нерухомасць сеткі будзе належаць кіпрскаму афшору «Tugillio Holding Ltd» цераз ТАА «Ландгра», аператарам стане іншая «дачка» афшора — ТАА «Белмаркет», — зазначае выданне і ўдакладняе, што адзіным уладальнікам праекта называеца «дачка» «Альфа‑груп» — кампанія «A1 Group».

«У развіццё новай сеткі будзе ўкладзена 83 мільёны долараў. З іх IFC у выглядзе крэдыту можа прадаставіць 16 мільёнаў долараў, у тым ліку 6 мільёнаў долараў складзе «канвертуемы крэдыт», — паведамляецца ў выданні са спасылкай на інфармацыю на сайце IFC.

Усяго ў рамках праекта ў Беларусі «Альфа‑груп» адкрые да 2010 года «з нуля» 128 дыскаунтэраў сярэдняй плошчай 500 квадратных метраў, указвае прэс‑сакратар IFC Няждана Букава, словы якой прыводзяцца ў газеце.

«Першыя крамы з’явяцца ў Мінску, затым — у Магілёве, Брэсце, Бабруйску, Гомелі і Віцебску. Плануемыя суадносіны ўласных плошчаў да арандаваных складуць 40 да 60», — падкрэслівае газета і нагадвае, што Міжнародная фінансавая карпарацыя «даўно цікавіцца беларускім рытэйлам».

***

«Альфа‑Груп» — адзін з найбуйных у Расіі фінансава‑прамысловых кансорцыумаў. Сярод кампаній, што ўваходзяць у склад кансорцыума, — «X5 Retail Group N.V», у склад якой уваходзіць кампанія «Пяцёрачка», адна з буйнейшых кампаній у фармаце «дыскаунтэр» па продажы прадуктаў харчавання ў Расіі, і «Скрыжаванне», найбуйная сетка супермаркетаў у Расіі; «A1», вядучая кампанія на рынку прамых інвестыцый, што ажыццяўляе сваю дзейнасць у Расіі, краінах СНД і іншых рынках, што развіваюцца; а таксама кампанія «Рускія Тэхналогіі», што займаюцца развіццём тэхналогій.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0