Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне ў рамках міжнароднай манетнай праграмы памятныя манеты «Воўк»: залатую з устаўкамі з брыльянта — наміналам 50 рублёў, пробай сплаву 999, масай 7,78 г, дыяметрам 25,00 мм; сярэбраную з устаўкамі з крышталяў Свароўскі — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 999, масай 31,10 г, дыяметрам 38,61 мм.
Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, на пярэднім баку манеты размешчаны: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім ёй — год чаканкі, проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы — «Рэспублiка Беларусь», у ніжняй — «пяцьдзесят рублёў» (на залатой) і «20 рублёў» (на сярэбранай).
На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтральнай частцы — рэльефная выява галавы ваўка, у вачах — устаўкі з брылянта (на залатой) і ўстаўкі з крышталяў Свароўскі (на сярэбранай); уверсе па крузе — надпіс: «воўк canis lupus».
Наклад залатой манеты 2 тысячы штук, сярэбранай — 7 тысяч штук.