Фота old.orshatut.by.

Фота old.orshatut.by.

Так, тарыф за кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе Br615,9, летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць Br2254,7.

Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе Br2254,7 за кубаметр газу незалежна ад сезона.

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр газу складзе Br17 950 з аднаго пражываючага ў месяц.

Тарыф на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе Br51 800 за кубаметр.

Цана кубаметра газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, вырасце да Br29 300.

У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы, але няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, у ацяпляльны перыяд давядзецца плаціць Br2572,2 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у летні перыяд — Br963,9.

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі абагравальнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць Br9544,2, у летні перыяд — Br6012.

Пры адсутнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў 1 кубаметр таксама будзе каштаваць Br6012.

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр звадкаванага газу складзе Br17950 з аднаго пражываючага ў месяц.

Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кубаметр звадкаванага газу будзе каштаваць Br51 000, пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка - Br24 000.

Тарыф на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы у ацяпляльны сезон складзе Br30 509,1 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, летам — Br6012.

Цана 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах норм спажывання складзе Br4281. Балон, такім чынам, будзе каштаваць Br89 900.

Тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе Br736,3 за кВт.гадз. Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — Br515,3 за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — Br1472,6.

Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (с 23.00 да 6.00) падаражэе да Br866,3 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак — да Br2598,9.

Парадак змянення тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва вызначаны ўказам ад 5 снежня 2013 года нумар 550 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Згодна з дакументам павышэнне субсідзіруемых дзяржавай тарыфаў на ЖКП для насельніцтва ажыццяўляецца штогод з 1 студзеня, зыходзячы з дапушчальнага росту плацяжоў насельніцтва за такія паслугі ў памеры, эквівалентным $5 (па сярэднегадавым значэнні абменнага курса беларускага рубля да долара ЗША ў адпаведнасці з параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на чарговы фінансавы год) у разліку на сям'ю з трох чалавек, якая пражывае ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, пры нарматыўным спажыванні жыллёва-камунальных паслуг.

Указам таксама прадугледжана, што субсідзіруемыя дзяржавай тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва (акрамя тарыфу на капітальны рамонт жылога дома) штоквартальна індэксуюцца на працягу фінансавага года з улікам росту даходаў насельніцтва ў памерах, якія не перавышаюць фактычна існуючых тэмпаў росту намінальнай налічанай заработнай платы за папярэдні квартал.

Палажэннем аб парадку індэксацыі субсідзіруемых дзяржавай тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 5 лютага 2014 года нумар 96, устаноўлена, што індэксацыя ажыццяўляецца штоквартальна з 1 сакавіка, 1 чэрвеня, 1 верасня і 1 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?