Паведаміла ўрач-эпідэміёлаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Валянціна Быкава.

За 10 месяцаў гэтага года ў краіне ўжо выяўлены 1.391 новы выпадак захворвання. «Але да канца года гэтая лічба яшчэ павялічыцца», — дадала спецыяліст.

Як расказала Быкава, бясплатны аналіз на ВІЧ можна зрабіць у любой медыцынскай установе, якая мае працэдурны кабінет, на правядзенне даследавання можа спатрэбіцца каля тыдня. Перад тэставаннем з пацыентам праводзіцца датэставае кансультаванне, падчас якога яму расказваюць пра ВІЧ-інфекцыю, фактары рызыкі і г.д. У выпадку атрымання станоўчага выніку праводзіцца таксама паслятэставае кансультаванне, падчас якога пацыент атрымлівае вынікі тэста і папярэджанне аб адказнасці за наўмыснае распаўсюджванне вірусу. Акрамя таго, пры атрыманні станоўчага выніку тэста прызначаецца паўторнае даследаванне на ВІЧ.

З 1987 года па 1 лістапада 2014 года ў Беларусі зарэгістраваныя 17.102 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, цяпер у краіне жыве 13.208 людзей з ВІЧ.

Найбольшая колькасць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі выяўлена ва ўзроставай групе 15—29 гадоў — 9.180 пацыентаў, ці 53,7% ад усіх ВІЧ-інфікаваных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?