Як паведамілі ў Следчым камітэце, скончана расследаванне забойства дзяўчыны ў Мінску. Справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

18-гадовая Юлія Саламаціна знікла 18 ліпеня. Пасля працы яна паехала на сустрэчу з хлопцам, адкуль не вярнулася. Яны пазнаёміліся ў сацыяльных сетках.

Аператыўнікі вылічылі, да каго на кватэру прыязджала дзяўчыны. Але гаспадароў не знайшлі: 25-гадовы Павел з маці падаліся на ўцёкі.

На кватэры ж выявілі сляды забойства.

Паўла з маці затрымалі праз некалькі дзён у Віцебскай вобласці.

«Праведзеным расследаваннем устаноўлена, што

абвінавачаны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у сварцы, рэменем задушыў дзяўчыну. Аб тым, што адбылося, паведаміў маці. Сумесна з ёй, хаваючы сляды забойства, вопратку і асабістыя рэчы забітай паспрабавалі спаліць, а цела пахавалі ў лясным масіве ў межах горада. Пасля зробленага хаваліся ў лясах Мінскай і Віцебскай абласцей»,

— расказалі ў Следчым камітэце.

Эксперты прызналі сына і маці адэкватнымі. Падчас расследавання яны прызналі сваю віну. Знаходзяцца пад вартай.

Хлопца вінавацяць у забойстве і пашкоджанні афіцыйных дакументаў, жанчыну — ва ўкрывальніцтве забойцы, сродкаў забойства, слядоў злачынства і пашкоджанні афіцыйных дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?