У Беларусі разам з узмацненнем патрабавальнасці да кіраўнікоў ім прадаставяць дадатковыя правы ў адносінах да падначаленых.

На гэта звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо не першы раз звяртаецца да пытання падрыхтоўкі нарматыўна-прававога акта аб узмацненні адказнасці, патрабавальнасці да кіруючых кадраў.

«Выканальніцкая дысцыпліна ў нас знахозіцца на вельмі нізкім узроўні — прытым па ўсіх артыкулах і на ўсіх паверхах улады».

«Двойчы ў мяне на стале знаходзіўся праект дакумента па гэтым пытанні, і двойчы мы адхілялі яго. Апошні раз мы бачылі: так, з кіруючых кадраў мы патрабуем, і павінны патрабаваць у гэтых умовах. Але таксама мы канстатавалі: перш чым патрабаваць з кіраўніка, яму трэба, дакладна акрэсліўшы правы, дабавіць улады, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Інакш атрымаецца, што мы галовы будзем зносіць кіраўнікам, а кіраўнікі не змогуць як належыць патрабаваць са сваіх падначаленых. І ў выніку нічога не атрымаецца. Таму з кіраўніка павінна быць патрабаванне, адназначнае, самае строгае, але і трэба прадаставіць яму адпаведныя правы, каб мог патрабаваць выканання ўсіх прынятых ім рашэнняў».

У час абмеркавання праекта дэкрэта кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад удзельнікаў нарады адказаў на шэраг пытанняў. У прыватнасці, якую адказнасць панясе кіраўнік у выпадку нядобрасумленнага выканання сваіх службовых абавязкаў, ці прадугледжаны строгія меры па недапушчэнні да кіраўніцкай дзейнасці ў бліжэйшай і доўгатэрміновай перспектывах тых, хто звольнены за правалы ў рабоце.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся: «Павышаючы патрабаванне з кожнага кіраўніка, ці ў дастатковай меры мы надзяляем яго рычагамі ўздзеяння на калектыў і дадатковымі правамі ў адносінах да сваіх падначаленых?» 

«Для кіраўнікоў галоўная адказнасць — гэта звальненне з работы. Усе гэтыя штрафы і яшчэ штосьці — мы проста раззлуём людзей, і ўсё гэта без толку, эфекту не будзе мець. Размова ідзе аб тым, калі кіраўнік не цягне або правініўся. Правініўся — я не кажу, што дапусціў памылку, або яшчэ нейкія прычыны. Кіраўнік, займаючы пасаду, цудоўна ведае, што можна рабіць, а што нельга. І калі ён парушыў гэты парадак, чаго яго трымаць на пасадзе — яго трэба звальняць. Калі ён учыніў правапарушэнне, якое падпадае пад артыкул Адміністрацыйнага або, яшчэ горш, Крымінальнага кодэкса — ён па гэтым артыкуле і будзе адказваць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама задаў пытанне, наколькі дакумент будзе справядлівым, каб кожны, хто праштрафіўся, разумеў, за што прыцягнуты да адказнасці. І галоўнае — ці дасць магчымасць дэкрэт выкараніць кругавую паруку і прымяняць на практыцы прынцып строгай персанальнай адказнасці, не дапускаць утойвання такіх негатыўных з'яў, як перасаджванне правінавачаных з аднаго «цёплага» месца на іншае, кумаўство, блат пры вырашэнні кадравых пытанняў?

Лукашэнка запатрабаваў аб'ектыўнай ацэнкі прадстаўленага дакумента. Ён перасцярог: «Не дай бог, мы спародзім нейкую новую інструкцыю з пералікам артыкулаў, штрафаў». І падкрэсліў, што дакумент павінен быць цэласным, зразумелым і адназначным.

У час нарады адбылося абмеркаванне розных аспектаў новага дакумента. Кіраўнік Беларусі даручыў яго дапрацаваць з улікам агучаных прапаноў з тым, каб з пачатку будучага года дэкрэт уступіў у сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?