«У Мінску працуюць два медыцынскія каледжы. Сёння амаль палавіна выпускнікоў гэтых навучальных устаноў працаўладкоўваюцца самастойна. Маючы ў сталіцы такі дэфіцыт сярэдняга медперсаналу, можна паставіць задачу, каб усе выпускнікі каледжаў былі размеркаваны»,

— сказаў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Міністр таксама нагадаў, што стацыянарныя ложкі ва ўстановах аховы здароўя павінны працаваць эфектыўна. «Тэрміны лячэння неабходна аптымізаваць. Урач абавязаны абследаваць, паставіць дыягназ, падабраць лячэнне і перавесці пацыента на дзённы стацыянар. А рацыянальнае выкарыстанне ложкавага фонду трэба строга кантраляваць».

Забяспечанасць ложкамі насельніцтва сталіцы складае 6,2 на 1 тыс. жыхароў і па-ранейшаму застаецца самай нізкай сярод усіх рэгіёнаў Беларусі. Што датычыцца ўкамплектаванасці медустаноў кадрамі, то ў сталіцы не хапае амаль 900 урачоў і 2,4 тыс. медсясцёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?