Галяндзкая кампанія Heineken плянуе купіць бабруйскі піўзавод «Сябар». У ліку цяперашніх суўладальнікаў заводу — А1 (уваходзіць у «Альфа‑груп») і Detroit Investment (экс‑уладальнік «Піваварняў Івана Таранава»).

Завод ацэнены па 100 даляраў за гекталітар, гэта значыць у 60 мільёнаў даляраў (толькі ў мадэрнізацыю піўзаводу «Сябар» цяперашнія акцыянэры ад 2004 году ўклалі каля 35 мільёнаў даляраў). Гэта менш, чым Heineken заплаціў за пакупку ПИТа (160 даляраў за гекталітар), але болей, чым аддаў SUN InBev за «Тинькофф» ($83,75 за гекталітар). Пра гэта піша 25 сьнежня «Коммерсант» з спасылкай на сваю крыніцу на заводзе.

Кіраўнічы дырэктар А1 Аляксандар Савін, суўладальнік Detroit Investment (DI) Яўген Кашпер і прадстаўнік Heineken Хэнк ван Гэльдэрэн адмовіліся камэнтаваць інфармацыю пра ўгоду, якая рыхтуецца. Малодшы прэсавы сакратар Heineken Віві Холерт заявіла, што кампанія «не камэнтуе чуткі», але, паводле зьвестак «Коммерсанта», які спасылаецца на крыніцу ў галоўным офісе Heineken, пра ўгоду мусіць быць аб’яўлена да канца году.

Паводле інфармацыі ўдзельнікаў рынку, кампаніяй «Сябар» цікавіліся таксама BBH і InBev.

Информационная служба ИА DAILYSTROY

Глядзі яшчэ:
Півавар Cяргей Левін: беларускамоўныя брэнды — наша прынцыповая пазыцыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0