У традыцыйным сьвяточным пасланьні Urbi et Orbi («Гораду і сьвету») Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI заклікаў шукаць справядлівае разьвязаньне канфліктаў на Блізкім Усходзе, у Іраку, Афрыцы і паўсюль па сьвеце.

Ён таксама рашуча асудзіў тэрарызм і гвалт. Пантыфік выступаў з балкону сабору сьвятога Пятра. Паслухаць яго прыйшлі тысячы вернікаў.

«Няхай зазьзяе над сьветам сьвятло Хрыста і прынясе яно суцяшэньне тым, хто пакутуе ў змроку беднасьці, несправядлівасьці і вайны», ‑‑ сказаў Папа.

Ён заклікаў сусьветных лідэраў «праявіць мудрасьць і мужнасьць, каб шукаць і знайсьці чалавечныя, справядлівыя і даўгавечныя рашэньні этнічных, рэлігійныз і палітычных канфліктаў», якія «разбураюць унутраную будову многіх краін і міжнародныя дачыненьні».

Выступ Бэнэдыкта XVI трансьляваўся ў жывым этэры на некалькі дзясяткаў дзяржаваў, у тым ліку і на Беларусь. Традыцыйна Папа скончыў сваю прамову сьвяточнымі вітаньнямі прыкладна на 60 мовах.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0