У мястэчку Александрыя пад Вашынгтонам стаіць дом, які асвятляе ваколіцы на некалькі сотняў метраў. На Каляды больш за 25 тысяч лямпачак і 70 агеньчыкавых фігур вышынёй ў два метры кожная аздабляюць дрэвы, агароджы, веранду і нават дах дому.

Такая cвяточная ілюмінацыя абыходзіцца ўладальніку дома 64-гадоваму Фрэду Фармеру ў дзве тысячы долараў.

Падрыхтоўка ілюмінацыі займае тры з паловай тыдні і робіць гэта жыхар Александрыі з 42 год. Да ілюмінацыйнага дому кожны год прыязджаюць некалькі тысяч чалавек з дзецьмі. Яны могуць увайсці на падворак, да ўсяго дакрануцца і пагуляцца.

Адзінай праблемай для Фрэда Фармера з’яўляюцца рахункі за святло. У гэтым годзе ён ўключае святло а 17 гадзіне і выключае а 22. У мінулым годзе асвятленне працавала цэлыя суткі і тады рахунак за электраэнергію склаў дзве тысячы долараў.

Спадар Фармер не прымае ніякіх ахвяраванняў і за ўсе плаціць сам. "Мне падабаецца гэта і я цудоўна забаўляюся, бо ў глыбіні сэрца адчуваю сябе дзіцём", - кажа Фрэд Фармер.

Паводле Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0