Баевікі, якія хаваліся ў будынку Дома друку ў сталіцы Чачні, знішчаныя, пацвердзіў Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ.
«Інфармацыйны цэнтр Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта пацвярджае заяву кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Кадырава аб нейтралізацыі ўсіх бандытаў, блакаваных у Доме друку горада Грозны. У рамках контртэрарыстычнай аперацыі робяцца дадатковыя захады па нейтралізацыі баевікоў, якія схаваліся ў будынку сярэдняй школы №20 Грознага», — гаворыцца ў заяве.
Кадыраў паведаміў, што на месцы спецаперацыі выяўлена сем цел тэрарыстаў.
Каментары