Беларусь не накіроўвала Расіі афіцыйных зваротаў аб прадастаўленні яшчэ аднаго дзяржаўнага крэдыта. Пра гэта агенцтву РИА «Новости» паведаміла ананімная крыніца ў расійскім урадзе напярэдадні чарговага паседжання Савета міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
«Ні пра якую другую частку крэдыта гаворкі не ішло, пра гэта рана гаварыць», заявіў чыноўнік.
Нагадаем, 20 снежня ў Маскве было падпісанае міжурадавае пагадненне аб прадастаўленні Беларусі крэдыта ў памеры 1,5 млрд долараў.
Пасля падпісання дакумента віцэ‑прэм’ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын паведаміў, што Расія ў 2008 годзе разгледзіць магчымасць «дапамагчы» нашай краіне яшчэ адным крэдытам у памеры да 2 млрд долараў.
Беларускія афіцыйныя асобы яго заяву пакінулі без каментароў.