Гэта адбудзецца ў лютым, калі ў горадзе на Дзьвіне будзе адзначацца 110‑годдзе з моманту першага кінасеансу. Для стварэння атмасферы таго часу ў музеі будзе стаяць старое фартэпіяна, за якім, магчыма, калісьці сядзеў тапёр. Музей размеціцца ў Доме кіно (былы кінатэатр «Спартак»).

Сярод экспанатаў можна будзе ўбачыць сапраўдны рарытэт — адзін з першых кінапраектараў «Украіна», на якім наведвальнікам будуць паказваць старыя фільмы на вузкай плёнцы — «Чапаеў» і «Браненосец «Пацёмкін», якія спецыяльна адрэстаўравалі. Наведвальнікаў таксама будуць заводзіць і ў апаратную Дома кіно, каб яны ўбачылі сучаснае абсталяванне для дэманстрацыі фільмаў і параўналі з тагачасным.

Першы кінасеанс у Віцебску адбыўся 15 лютага 1898 года. Сінема тады паказвалі ў яхт‑клубе (зараз набярэжная Дзвіны каля плошчы Перамогі). Гледачы ўбачылі дзвюххвілінныя кінастужкі французскай вытворчасці «Іспанскі народны танец» і «Французская артылерыя на парадзе».

Віцябчане ўбачылі вынаходніцтва братоў Люм’ер пазней за парыжан, аднак раней, чым жыхары Масквы, Санкт‑Пецярбурга, Мінска.

Народныя навіны Віцебска паводле БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0