У сераду ў Магілёўскай следчай турме №4 маці Артура Фінькевіча ўдалося сустрэцца з сынам. Высветліліся новыя акалічнасці паслясудовага жыцця самага маладога палітвязня Беларусі.

Так, адміністрацыя турмы мае намер у бліжэйшыя дні перавесьці Фінькевіча ў іншую камеру са значна горшымі ўмовамі ўтрымання — у камеру для тых, хто чакае этапавання ў калонію. Як удалося высветліць карэспандэнту «Рацыі», з‑за перапоўненасці турмы на 18 нараў у такіх камерах прэтэндуюць да 25 чалавек.

Акрамя таго, адміністрацыя турмы цісне на палітвязня, каб той напісаў заяву аб датэрміновым накіраванні яго ў калонію. Фінькевіч адмаўляецца што‑небудзь падпісваць дый мае намер дачакацца рашэння апэляцыйнага суду вышэйшай інстанцыі ў СІЗА. Нагадаю, згодна з заканадаўствам, асуджаны мусіць чакаць рашэння яшчэ 20 дзён.

Па словах маці, Артур вельмі схуднеў. Відавочна пасля суду ў яго абвастрыліся некаторыя хваробы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?