Фота Сяргея Гудзіліна.

 Фота Сяргея Гудзіліна.

Маладыя супрацоўнікі кнігарні мыюць і чысцяць пасля праверкі. Яны адчулі палёгку. Многія думалі, што ім не давядзецца працаваць больш. Тым не менш, праверка скончылася і сышла. Пячатка з дзвярэй знятая.

Дырэктар кнігарні, аднак, чакае штрафаў. «Будзе пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні — за парушэнні ў вядзенні кнігі заўваг і прапаноў і, галоўнае, за гандаль кнігамі без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі», — паведаміў Ігар Логвінаў.

Па яго словах, пакуль на руках пратакола няма, то ён не ведае, якім дакладна будзе пакаранне.

Ігар адзначыў, што за год восем разоў звяртаўся ў Мінінфарм па ліцэнзію. І кожны раз яму адмаўлялі. Адна з адмоў была звязана з тым, што Ігар… няправільна ўказаў паштовы індэкс. «Яны са мной гуляюцца».

Праверку кнігарні праводзіць падатковая інспекцыя Цэнтральнага раёна Мінска.

Летась Міністэрства інфармацыі забрала ў выдавецтва «Логвінаў» выдавецкую ліцэнзію за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011». Альбом прызналі нібыта экстрэмісцкім.

Кнігарня «логвінаЎ» з’яўляецца месцам шматлікіх кніжных прэзентацый і гранічна значнай для нацыянальнай культуры і літаратуры прасторай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?