Аляксандр Ярашук пераабраны на чацвёрты тэрмін старшынёй асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» (БКДП). Галасаванне адбылося на IX справаздачна-выбарным з'ездзе БКДП, які праходзіць 5 снежня ў Мінску. 

Згодна са статутам БКДП, галасаванне было тайным. За Ярашука з 94 дэлегатаў прагаласавалі 54, супраць — 40. 

Выбары кіраўніка прафсаюзнага кангрэсу праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове. 

Аляксандр Ярашук узначальвае кангрэс з лістапада 2002 года. 

Створаны ў 1993 годзе, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў з'яўляецца адным з двух найбуйнейшых у Беларусі прафсаюзных цэнтраў. Як адзначаюць у БКДП, сёння гэта «адзіны ў Беларусі прафцэнтр, які адстойвае прынцыпы незалежнага прафсаюзнага руху, ідэалы свабоды і дэмакратыі ў краіне». У склад кангрэса ўваходзяць чатыры арганізацыі — Беларускі незалежны прафсаюз, Свабодны прафсаюз металістаў, Свабодны прафсаюз Беларускі і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Яго агульная колькасць каля 10 тысяч чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?