Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду скараціліся за лістапад на $202,9 млн і, паводле папярэдніх звестак, на 1 снежня склалі $5 млрд 821 млн.

Пра гэта сведчыць статыстыка Нацбанка.

Гэта трывожныя факты. Яны сведчаць на дэфіцыт бягучага рахунку ва ўмовах, калі краіна атрымала сёлета расійскія крэдыты, дый эканамічная кан'юнктура спрыяльная, бо беларуская сельгаспрадукцыя камфортна заняла месца ўкраінскай, літоўскай і еўрапейскай на расійскім рынку пасля ўведзеных Расіяй санкцый.

Захаванне дэфіцыту бягучага рахунку азначае непазбежнасць дэвальвацыі рубля — сёлета ці ў 2015, ці 2016 годзе. Адцягнуць яе можа новы вялікі замежны крэдыт. Павелічэнне расійскай «нафтавай субсідыі» з 2015 года змякчыць сітуацыю, але не ўраўнаважыць яе да канца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?