Пасадачная капсула касмічнага карабля НАСА «Арыён», прызначанага для далёкіх палётаў у космас, у тым ліку да Марса, паспяхова вярнулася на Зямлю.

Капсула прываднілася ў запланаваны час у Ціхім акіяне, непадалёк ад узбярэжжа Каліфорніі.

«Арыён» быў выведзены на арбіту ракетаносьбітам «Дэльта-4», самай буйной ракетай такога роду, якая знаходзіцца ў распараджэнні НАСА.

Праз тры гадзіны пасля старту «Арыён» дасягнуў максімальнай вышыні палёту вышыні 5,800 км, перш чым перайсці да самай складанай часткі - спуск у атмасферу на хуткасці 32000 км/гадзіну.

«Арыён» вытрымаў нагрэў у 2200C - гэта ў два разы гарачай, чым расплаўленая вулканічная лава. Сіла гравітацыі ў модулі ў восем разоў перавышала звычайную зямную.

«Арыён» знайшлі, калі ён плаваў у акіяне

«Арыён» знайшлі, калі ён плаваў у акіяне

На працягу некалькіх хвілін былі раскрыты 11 парашутаў, у тым ліку тры асноўныя, вялізнага памеру. Гэта дазволіла знізіць хуткасць да 20 км/г.

На гэтай хуткасці капсула прываднілася ў Ціхім акіяне, у 1014 км на паўднёвы захад ад амерыканскага горада Сан-Дыега (Каліфорнія).

Відэакамеры, устаноўленыя на дронах, зафіксавалі мяккі спуск карабля на парашутах.

Караблі ВМФ ЗША знаходзяцца ў раёне пасадкі, каб з дапамогай вадалазаў падняць плывучую капсулу на борт.

У час палёту тэставалася будучае спусканне на парашутах на Марс.

У час палёту тэставалася будучае спусканне на парашутах на Марс.

«Арыён» быў створаны для палётаў чалавека на Месяц і Марс.

У ходзе яго першага 4,5-гадзіннага палёту тэставаліся асноўныя кампаненты і функцыі карабля, у тым ліку сістэма парашутаў і цеплаахова модуля.

Старт карабля адкладаўся некалькі разоў. Спачатку гэта было зроблена з-за ўзмоцненага ветру, затым з-за непаладак з паліўнымі клапанамі ў адной з ракет.

Па вонкавым выглядзе «Арыён» мала чым адрозніваецца ад капсул серыі «Апалон», якія выкарыстоўваліся для пілатуемых палётаў на Месяц у 60-я і 70-я гады ХХ ст., аднак ён значна буйней і абсталяваны сучаснымі сістэмамі кіравання і жыццезабеспячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?