22-гадовы Умар Кадыраў загінуў падчас баёў з групамі баевікоў, якія 4 снежня ўвайшлі ў сталіцу Чачні.
Блізкі сваяк кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава загінуў ў перастрэлцы з баевікамі ў Грозным. Умару Кадыраву было 22 гады. Яго забілі баевікі, якія ўварваліся ў горад у чацвер, 4 снежня. Яны замацаваліся ў Доме друку і адной са школ, дзе трымалі абарону. Пасля некалькіх гадзін баёў загінулі 14 паліцэйскіх, 36 былі паранены, было забіта 11 баевікоў.
Рамзан Кадыраў напісаў у Instagram, што Умар «пражыў яркае жыццё».
0
0
0
0
0
0