Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд сустрэнецца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве для абмеркавання крызісу ва Украіне, паведамляе Елісейскі палац.
Сустрэча двух лідараў пройдзе ў рамках незапланаванага візіту Алянда ў Маскву, куды ён прыбывае пасля заканчэння перамоваў у Казахстане.
На прэс-канферэнцыі ў Астане пасля перамоваў з кіраўніком Казахстана Нурсултанам Назарбаевым прэзідэнт Францыі выступіў за выпрацоўку сумеснага з кіраўнікамі Расіі, Германіі і Украіны плана па зніжэнні напружанасці ва Украіне.