У суботу, 6 снежня, у Кобрыне патануў хлопчык. Гэта здарылася у сярэдзіне дня пад «старым» мостам.

Чытачы «НН» паведамляюць, што на выгляд яму 13 гадоў. Ен коўзаўся на лёдзе. У гэтым месцы лёд заўжды танчэйшы. Каля гадзіны выратавальнікі шукалі хлопчыка, прабівалі лёд ніжэй па цячэнні. Дзве машыны хуткай дапамогі дзяжурылі ўвесь час, пакуль працавалі выратавальнікі.

Хлопчыка дасталі, але выратаваць яго ўжо не паспелі.

Пазней з'явілася інфармацыя ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама:

«Каля 16.00 6 снежня на рацэ Мухавец праваліўся пад лёд і патануў вучань чацвёртага класа 2004 года нараджэння.

Труп з вады выняты. Праводзіцца праверка».

На фота — месца здарэння, ўзятае з Сеціва.

На фота — месца здарэння, ўзятае з Сеціва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?