Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд ў нядзелю раніцай патэлефанаваў канцлеру Германіі Ангеле Меркель, каб абмеркаваць крызіс ва Украіне, а таксама вынікі размовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Паводле паведамлення прэс-службы французскага прэзідэнта, лідэры Германіі і Францыі абмеркавалі перспектывы выхаду з крызісу і дамовіліся працягваць працаваць разам у гэтым накірунку.

Днём раней Алянд зрабіў прызямленне ў Маскве, вяртаючыся ў Парыж пасля візіту ў Казахстан. Гэтыя перамовы не планаваліся, візіт быў узгоднены ў апошнія суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?