Дар'я Домрачава пасля перамогі ў індывідуальнай гонцы 4 снежня.

Дар'я Домрачава пасля перамогі ў індывідуальнай гонцы 4 снежня.

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла чацвёртае месца ў гонцы пераследу на 10 км, якая прайшла ў шведскім Эстэрсундзе 7 снежня, у заключны дзень першага этапу кубка свету. 

Надзея Пісарава заняла 22-е месца, Анастасія Дубарэзава — 34-е сярод 58 біятланістак, якія дабраліся да фінішу. 

Узнагароды заваявалі фінка Кайса Мякярайнен (35.01,7; 1+1+0+1), украінка Валянціна Семярэнка (+47,9; 1+0+2+1) і італьянка Даратэя Вірэр (+48,3; 1+1+0+2). Дар'я Домрачава прыйшла да фінішу з вынікам 36 хвілін 10,1 секунды, дапусціўшы пяць промахаў пры стральбе (1+0+3+1). 

У агульным заліку кубка свету лідарам з'яўляецца Мякярайнен (162 ачкі), Домрачава — другая (143). 

Другі этап кубка свету пройдзе 11—14 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?