У беларускіх гасцініцах з 1 студзеня 2008 года плата за паслугі з грамадзян Беларусі і Расіі будзе брацца ў аднолькавым памеры. Адпаведная інструкцыя зацверджана Міністэрствам эканомікі рэспублікі.

Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з двухбаковым дагаворам аб роўных правах грамадзян і пагадненнем аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расійскай Федэрацыі на свабоду перамяшчэння і выбар месца знаходжання на тэрыторыях краін — удзельніц Саюзнай дзяржавы. Да гэтага ў беларускіх гасцініцах было прадугледжана некалькі ўзроўняў цэн у залежнасці ад краіны пражывання кліента.

АТН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0