Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа на падставе ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства) у дачыненні да 22-гадовага жыхара Пінска, які нідзе не працуе. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, вечарам 27 лістапада ў Пінску малады чалавек пасля распівання спіртных напояў страляў з пнеўматычнага пісталета ў бок вокнаў інтэрната навучальнай установы. У выніку супрацьпраўных дзеянняў былі пашкоджаныя чатыры шклопакеты на некалькіх паверхах інтэрната. 

Паводле слоў мужчыны, пісталет ён набыў у Расіі, дзе быў на заробках. Страляў з кватэры жылога дома, куды прыйшоў з сябрамі. Інтэрнат знаходзіцца насупраць гэтага дома. 

Як растлумачыў грамадзянін, ён не думаў пра магчымыя наступствы і палічыў, што дроб не даляціць да вокнаў. 

Пнеўматычны пісталет у яго канфіскаваны. 

Санкцыя ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, альбо штрафу, альбо папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, альбо арышту на тэрмін да шасці месяцаў, альбо пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?