У Беларусі гатовы свой Збор законаў. Першы на постсавецкай прасторы. Выданьне поўнага збору пачнецца з 1 студзеня 2008 году.

Збор законаў — гэта знак цывілізаванасці грамадства. Менавіта ён застаецца ў гісторыі і дазваляе навукоўцам рабіць высновы аб правілах, якія выбудавала для сябе грамадства. Па Зборы Юстыніяна юрысты ўсяго свету сёння вывучаюць рымскае права, а выстаўленая ў Луўры стэла Хамурапі распавядае аб тым, па якіх законах жылі ў XVIII стагоддзі да нашай эры. На постсавецкай прасторы пра Збор законаў мараць усе. Але Беларусь першай змагла стварыць рэальны сучасны прадукт.

Прэзентацыя праекта праходзіла 26 сьнежня ў Палаце прадстаўнікоў. Тут сабралася юрыдычная эліта — заканадаўцы, старшыні судоў, выкладчыкі і лепшыя студэнты. Яны першымі ацанілі атрыманы прадукт — вынік 10‑гадовай працы. І адзначылі яго асаблівасць — варыянт, які пастаянна абнаўляецца. Такая версія беларускага права дазволіць любому карыстальніку аператыўна атрымліваць любую інфармацыю без дадатковых намаганняў і пошукаў. Бо ўсе папраўкі, змяненні і дапаўненні ўжо ўлічаны, а не вынесены ў асобныя дакументы. Збор гатовы — акт аб гатоўнасці падпісала Дзяржаўная камісія.

Ужо ў студзені дыск са Зборам законаў бясплатна атрымаюць дзяржаўныя органы, а ўсе ахвочыя змогуць купіць яго ў магазінах або сетцы Інтэрнет.

Паводле АТН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0