Уладзімірская вобласць, Расія, фота Ільі Варламава

Уладзімірская вобласць, Расія, фота Ільі Варламава

68% расіянаў называюць Расію вялікай дзяржавай, а 77% насельніцтва ўпэўнены ў тым, што Расія стане квітнеючай краінай толькі за кошт сваёй самабытнасці, рухаючыся сваім адмысловым, адрозным ад заходняга шляхам.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання «Левада-цэнтра».

12% рэспандэнтаў лічаць, што поспех чакае Расію, толькі калі краіна пойдзе па шляху, абранаму краінамі Захаду.

На пытанне, што ўваходзіць у паняцце «вялікая дзяржава», 60% рэспандэнтаў адказалі «высокі дабрабыт грамадзян» і «эканамічны і прамысловы патэнцыял краіны».

На пытанне, ці важна для іх асабіста, што думаюць пра Расію на Захадзе, адмоўна адказалі 50% апытаных. 46% расіянаў прызналіся, што ім гэта важна.

За «далейшае пашырэнне эканамічных, палітычных, культурных сувязяў» з Захадам выказаліся 57% рэспандэнтаў. Скарачаць сувязі і аддаляцца ад краін Захаду лічаць неабходным 30% апытаных.

Адносіны паміж Расіяй і краінамі Захаду істотна пагоршыліся пасля сакавіцкай анексіі Крыма Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?