Анэ пазнаёмілася з Мяосіфам праз вэб-сайт, калі праходзіла стажыроўку ў Японіі. Калі кацяня падрасло, яна забрала яго дадому ў Нарвегію. Кацянятка апынуўся хуліганам: крала ежу, ірвала і ламала ўсё запар, атакавала ногі, твары і валасы гаспадароў, тэрарызавала мясцовых птушак.

Гаспадыня лічыць, што імя ката выдатна адпавядала яго характару, але з узростам Мяосіф суцішыўся і стаў прыстойным катом.

Спачатку Анэ вяла Instagram Мяосіфа проста для забавы: здымала ката і дадавала забаўныя подпісы. Але з ростам папулярнасці з’явіліся і лінія тавараў Мяосіфа, і абражаныя грамадзяне. Анэ сцвярджае, што не хацела нікога абражаць, называючы ката гэткім імем, а хацела адно пазабавіць інстаграмераў.

Сталін – не адзін гістарычны дзеяч такога кшталту, у гонар якога і праз падабенства да якога называюць катоў. Напрыклад, вэб-сайт catsthatlooklikehitler.com збірае фота катоў, падобных «вусамі» і «стрыжкай» да Адольфа Гітлера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?