Расійская Федэральная служба па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд) у ходзе планавага кантролю знешніх паставак тавараў у РФ выявіла, што харчовая соль ААТ «Мазырсоль» і ААТ «Белкалій» не адпавядае патрабаванням да харчовай прадукцыі.

Як паведамляе ТАСС, парушэнні таксама выяўлены і ва ўкраінскай прадукцыі ГП «Артемсоль» і ТАА «Славянская соль».

«Парушэнні былі дапушчаныя па змесце розных прымешак і ёду, а таксама па арганалептычных паказчыках», - паведамілі ТАСС у Расспажыўнаглядзе.

Расспажыўнагляд даручыў сваім упраўленням ўзмацніць санітарна-каранцінны нагляд за гэтай прадукцыяй у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу.

Прэтэнзіі расійскіх кантралюючых ведамстваў, нагадаем, раней былі да беларускай мясной прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0