У Беларусі прыняты Закон аб бюджэце на 2008 год. Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент 26 снежня.
Даходы рэспубліканскага бюджэту прадугледжаны ў памеры Br38,15 трлн. У 2008 годзе будзе адменена 5 абавязковых плацяжоў, у выніку чаго адбудзецца зніжэнне падатковай нагрузкі.
Расходы рэспубліканскага бюджэту вызначаны ў аб'ёме Br40,34 трлн. Асноўную частку з іх складаюць расходы на сацыяльную сферу.
Дзяржаўнымі мэтавымі бюджэтнымі фондамі ў 2008 годзе з'яўляюцца рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, прадуктаў харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскі дарожны фонд, рэспубліканскі фонд аховы прыроды, фонд нацыянальнага развіцця, фонд арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, фонд універсальнага абслугоўвання, інавацыйныя фонды.
Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2008 год закладзены ў аб'ёме Br2,19 трлн., або 1,9 працэнта да ВУП. Фінансаванне дэфіцыту бюджэту прадугледжваецца за кошт унутраных і знешніх крыніц.
Дакументам таксама прадугледжана, што памер прыросту ўнутранага дзярждоўгу Беларусі не можа перавышаць 3 працэнты ад ВУП. Ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу на канец 2008 года ўстаноўлены ў памеры $6 млрд.