Замест каляднай ялінкі ў кнігарні «логвінаЎ» — святочная мапа Беларусі, а замест цацак — замкі.

Дзякуючы рупенням гісторыкаў і мадэлістаў Дзмітрыя Кіенкі і Ігара Адасіка, аўтараў серыі «Замкі Беларусі», з 15 снежня ў памяшканні кнігарні паўстала свая краіна. У мініятуры. З міні-копіямі самых знакамітых замкаў.

Дзеткі і дарослыя, прыходзьце паглядзець! Кнігарня «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). А што спадабаецца — можна і набыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0