Аляксандр Лукашэнка даручыў аптымізаваць структуры арганізацый. Такую задачу ён паставіў 15 снежня ў час прыняцця кадравых рашэнняў.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, Лукашэнка падкрэсліў: «Спецыяльна звяртаю на гэта ўвагу, каб мы нарэшце парадак навялі ва ўсіх сферах і галінах, а не чакалі нейкіх дадатковых указанняў. Усё павінна быць проста і зразумела».

«Мы вельмі захапіліся ў свой час яшчэ пры распадзе Савецкага Саюза і пабеглі за імпартнымі назвамі: холдынгі і іншае. У нас былі вытворчыя аб'яднанні, гэта тыя ж холдынгі, я так разумею? Навошта іх было пераймяноўваць?! А цяпер з'явіліся холдынгі, вытворчыя аб'яднанні, яшчэ штосьці там… Усё павінна быць проста і зразумела як у сельскай гаспадарцы, так і ў прамысловасці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«У нас таксама ў сельскай гаспадарцы было ўсё проста і зразумела: калгас, саўгас — усё. Цяпер там чорт нагу зломіць! Усё гэта трэба прыводзіць у нармальны зразумелы стан да пачатку новай пяцігодкі. Я ужо не кажу пра назвы. За назву таго ж калгаса, прадпрыемства барацьба ішла ў краіне. На вышэйшым палітычным узроўні прымаліся рашэнні. Цяпер старшыня калгаса захацеў абазваць яго мацерным словам — абзаве, і ўсё будзе нармальна», — адзначыў Лукашэнка.

«Займіцеся неадкладна з урадам гэтымі пытаннямі. Усё павінна быць проста і зразумела для людзей. І галоўнае — даходліва», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?