Ініцыятыўная група грамадзкіх арганізацый Расеі прапанавала ўзнагародзіць прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна найвышэйшай ўзнагародай Айчыны — ордэнам «За заслугі перад Айчынай» І ступені, а таксама прысвоіць яму званьне Героя Расеі.

«Ён фактычна выратаваў краіну, якая была на мяжы катастрофы. Пуцін цягам васьмі гадоў на пасадзе прэзыдэнта Расеі фактычна зьдзейсьніў вялікі гераічны ўчынак, ‑‑ гаворыцца ў заяве. ‑‑ Пры гэтым першыя чатыры гады — гэта барацьба за выратаваньне Расеі ад развалу, зацьвяджэньне дзяржаўнасьці і зьнішчэньне шляхам правядзеньня баявых апэрацый гнезьдзішча сусьветнага тэрарызму, за што Пуцін павінен быць удастоены званьня Героя Расейскай Фэдэрацыі. Другія чатыры гады — гэта адраджэньне эканомікі краіны, павышэньня дабрабыту народу і ўмацаваньне абароны Расеі, за што Пуцін павінен быць узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай»

gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0