Ізраільскія ўлады спакойна і рашуча адрэагавалі на «глыбокую занепакоенасць» Расіі, якую тая выказала з нагоды авіяўдараў ізраільскіх самалётаў па аб'ектах на сірыйскай тэрыторыі 7 снежня.

Ізріальскія F-16. Хутчэй за ўсё, такія самалёты з высокадакладнымі ракетамі і бомбамі нанеслі ўдары па сховішчах С-300.

Ізріальскія F-16. Хутчэй за ўсё, такія самалёты з высокадакладнымі ракетамі і бомбамі нанеслі ўдары па сховішчах С-300.

Ізраільскія СМІ паведамлялі, што падчас бамбёжкі былі знішчаныя сховішчы з расійскімі зенітна-ракетнымі комплексамі С-300, якія былі замоўленыя Сірыяй, але прызначаліся ліванскай ісламісцкай групоўцы «Хезбала».

«Той, хто спрабуе ўзброіць нашых ворагаў, павінен ведаць, што ён пераходзіць «чырвоную лінію». Мы нікому не дазволім ставіць пад пагрозу бяспеку Ізраіля і яго грамадзян. Мы гатовыя ў любы час знішчыць любы аб'ект, які нясе пагрозу нашай бяспецы», — заявіў міністр абароны Ізраіля Машэ Яалон, паведамляе 7kanal.co.il.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху выказаўся яшчэ прасцей: «Мяне не турбуе жорсткая рэакцыя расійскага МЗС».

ЗРК С-300 на парадзе ў Маскве. У залежнасці ад ракеты можа збіваць цэлі на дальнасці да 150 км і на вышыні да 27 км.

ЗРК С-300 на парадзе ў Маскве. У залежнасці ад ракеты можа збіваць цэлі на дальнасці да 150 км і на вышыні да 27 км.

Дамаск дамовіўся пра куплю чатырох батарэй С-300 (па шэсць пускавых комплексаў) у Масквы яшчэ ў 2010 годзе. У маі 2013 году прэзідэнт Сірыі Башар Асад паведаміў, што Сірыя атрымала першую партыю С-300, аднак потым прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што кантракт не рэалізаваны.

З'яўленне расійскіх ЗРК С-300 магло прывесці да цяжкіх стратаў авіяцыі Ізраіля ў выпадку патэнцыйнага канфлікту. Больш за тое, невялікія памеры краіны дазвалялі б ісламістам збіваць пасажырскія самалёты цывільнай авіяцыі каля аэрапортаў Хайфы і Тэль-Авіва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?