Пра тое, што Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел жыве па запрашэнні кіраўніка дзяржавы непасрэдна ў яго рэзідэнцыі ў Драздах, распавёў на сваёй старонцы ў Facebook праваслаўны святар Аляксандр Шрамко.

- Сам паведаміў пра гэта цяпер у дакладзе, - напісаў ён, маючы на ўвазе выступленні Мітрапаліта Паўла.

Прэс-сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Беларускай Праваслаўнай Царквы Сергій Лепін пацвердзіў гэтую інфармацыю.

- Так, гэта так. Як даўно і чым гэта выклікана? У мяне няма такой інфармацыі. Не думаю, што ёсць нейкая неабходнасць публікаваць гэтую інфармацыю, - сказаў Сергій Лепін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?