• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Нерухомасць
Нерухомасць
22.12.2014 / 00:20

Як правільна інвеставаць у загарадную нерухомасць

У большасці ўгодаў куплі-продажу нерухомасці так альбо інакш прысутнічае інвестыцыйны складнік.

Нават набываючы нерухомасць дзеля ўласнага даху над галавой і не думаючы пра такую (нібыта) кітайскую грамату, як інвестыцыі, вы ўсё роўна ўкладаеце сродкі і маеце шанцы іх прымножыць.

Для гэтага не трэба быць вялікім эканамістам. Ужо сам здаровы сэнс падказвае, што ёсць галоўным у любых інвестыцыях: правільна зразумець перспектывы, каб адрэагаваць на магчымасці.

Рынак нерухомасці, канечне, не так часта змяняецца, як, напрыклад, рынак каштоўных папер, альбо яшчэ больш каштоўных металаў, альбо каляровых паперак з выявамі прэзідэнтаў.

Тым не менш, усё пералічанае знітавана паміж сабой. Як толькі чалавек надумаў заплаціць за нешта ўласныя грошы, тым больш у мэтах праз пэўны час «адбіць» укладанні з працэнтамі, сачыць за тэндэнцыямі рынку становіцца зусім не сумна. Вы вельмі хутка самі зразумееце, якія фактары, непасрэдна альбо ускосна, уплываюць на скокі коштаў вашага «нерухомага» набытку.

Не назва вёскі ўпрыгожвае чалавека…

Важна не месца, дзе сёння даражэй і прэстыжней, калі толькі ваша мэта — прыехаць за МКАД выключна хваліцца круцізной. Важна, як зменяцца, дакладней — на колькі вырастуць тут кошты заўтра. Яшчэ лепей — паслязаўтра. Бо выгода ад таго, што бачна любому, можа быць так хутка абмежавана заканадаўча, што і міргнуць не паспееце.

За капейкі вы купляеце надзел зямлі з фундаментам альбо нятанна вясковую хату ў маляўнічым месцы — па-першае, пытанне таннасці даволі адноснае, а па-другое, пытанне ў тым, у што капейкі выльюцца потым?

Вось перад вамі мясцовасць, у якой фазэнда вашай мары стаіць. Што чакае канкрэтную дадзеную мясцовасць? Куды рухаецца яе развіццё? Як яно адаб'ецца на коштах зямлі? А будаўніцтва?

Дапусцім, вы набываеце дзялянку зямлі ў 15 сотак з мэтай пабудаваць дом — наколькі далёка ад бліжэйшага гораду ён месціцца? На прыкладзе Мінска зразумела, што такі ўчастак, напрыклад, у Ждановічах ці Зацані будзе каштаваць у разы болей, чым за 15—20 кіламетращ альбо, тым больш, за 20-кіламетровай зонай ад МКАД. Пры ўсёй прэстыжнасці, некаторым месцам ля сталіцы даражэць амаль няма куды, прынамсі, не размяшчэнне будзе тут далей вырашальным.

Цуд некранутай прыроды

А ці няма часам непадалёк месцаў адпачынку? Нарач, Мінскае мора, а можа — рачулкі з пляжам, возера з рыбалкаю? Вы можаце выйграць на гэтым таксама. Прырода амаль дзікая, пляж не ўладкаваны як мае быць? Паверце, прыход цывілізацыі магчымы, мы такі жывём пакуль не недзе, а ў цэнтры Еўропы. Асабліва калі вы нацэліліся на хатку ўздоўж добрай аўтатрасы, не вельмі далёка ад буйнога горада, з натхняльнымі прыроднымі ландшафтамі. Думаеце, вы адзін любіце купацца, лавіць рыбу, збіраць грыбы і ягады, катацца на лыжах з узгоркаў? Отож. Пасадзіць маліну вакол хаткі не паспееце, як прыйдзе інвестар і збудуе які-небудзь, скажам, прыватны гатэль, рыбхоз ці базу адпачынку. І нават калі паляпшаць інфраструктуру прыватнік не знойдзецца (нашы людзі пры ўладзе здорава ўмець называць замежнікам многа лічбаў у коштах), сам факт наяўнасці маленькага раю прыемны і прыбытковы. Нават калі вёска будзе праз дзесяць гадоў глухой, цуд некранутай прыроды застанецца каштоўнасцю. Больш за тое, вядомыя выпадкі, калі пакупнікі звяртаюцца ў агенцтвы нерухомасці з просьбамі знайсці ім участак зямлі для будоўлі дома менавіта ў далечыні ад буйных дарог, на ўскрайку дзікага лесу. А адзін з жыхароў вёскі непадалёк ад Мінска неяк скардзіўся, што планы мясцовых уладаў пабудаваць забаўляльны цэнтр ў паўкіламетры ад яго дому прыйшліся частцы жыхароў паселішча не да густу: «Хіба дзеля шуму і тлуму я збег з гораду? Буду прадаваць і перасяляцца далей — хачу жыць на вёсцы». І гэта кажа чалавек, які толькі правёў усе камунікацыі ў новазбудаваны сімпатычны катэдж! 

Сачыце за планамі ўладаў

 Можна дадаць, што дзеля больш выгаднага продажу катэджу чалавеку можна было б дачакацца планаванага ўводу гоначнай трасы з гандлёвым цэнтрам і гатэлем. Месца рызыкуе стаць папулярным у сталічных жыхароў і гасцей сталіцы, як суседняе лясное возера, дзе ў летнюю спёку на берагах адчуваеш сябе як на людным пляжы ў Мармарысе. Ну, амаль…

Вы можаце па-рознаму ставіцца да навінаў палітыкі, можаце нават ігнараваць навіны эканомікі. Але нават у афіцыёзе ёсць для інвестара адзін сакральны момант. Сачыце за планамі ўладаў, што тычацца вашай мясцовасці! Абавязкова! 

Набліжэнне межаў горада, падвядзенне камунікацый (асабліва прыроднага газу), будаўніцтва паблізу прэстыжных катэджных пасёлкаў — усё гэта вам пойдзе ў плюс, калі паспееце набыць раней за агульнае падаражанне.

Часам, акрамя вывучэння афіцыйных сайтаў, варта паслухаць нават плёткі мясцовага насельніцтва. Напрыклад, размовы пра другую МКАД хадзілі як мінімум гадоў за сем-восем да моманту, калі пра яе будаўніцтва было абвешчана афіцыйна. Яшчэ раней — пра ўключэнне ў межы горада часткі тэрыторыі бліжэйшых да Менску сельсаветаў. І цяпер чуткі пра перспектывы ходзяць, часам здаючыся нерэальнымі, але даючы глебу для роздумаў. А падумаць як раз грошай не каштуе.

Хацінка «з труску-пяску»?

Вы рашыліся. Знайшлі. Затэлефанавалі. Дамовіліся. Нават прыехалі. Нядорага? Што ў гэтай таннасці крыецца? Можа, падвох?

Банальна, але трэба прагледзець стан пабудоў перад набыццём. Падмурак, сцены, вокны, падлогі, дах… Гэта важней, чым тое, якім плотам абнесены ўчастак. Кошт плоту і рамонту падмурка можа быць зусім розны. Прыкіньце, у колькі можа абысціся тут рамонт, каб пачаць жыць: бывае, што танней знесці і пачаць капаць катлаван.

Галоўнае пытанне, на якое патрэбна даць сабе адказ, — што для вас асабіста лепш. Прасцей і выгадней набыць танна і патраціць энную суму на ўпарадкаванне — ці ўсё ж патрэбен стан, набліжаны да «заехаў і жыві», і вы гатовыя за гэта плаціць? Іншымі словамі, шмат папрацаваць перад тым, як набыць, ці ўжо пасля? Пытанне з індывідуальным, нават экзістэнцыйным адказам…

Рамонт forever?

Проста набыць хатку і праз дзесяць гадоў зарабіць на розніцы ў кошце — спрэчная ідэя. За хаткай, катэджам, нават лецішчам на шасці сотках зямлі трэба сачыць. Не ў тым сэнсе, што прыедуць і раскрадуць (хаця, калі не праводзіць на «фазэндзе» шмат часу, магчыма і такое). Важна, як маёмасць выглядае, як працуе рознага кшталту абсталяванне — ад печак да, калі такія ёсць, ахоўных сістэм. Час здольны ўнесці свае «праўкі», і калі вы раптам надумаеце знайсці на сваю маёмасць пакупніка, яго ўражанні і канчатковы выбар будуць залежаць ад увагі, нададзенай вамі сядзібе за гэтыя гады. Вядомыя прыклады, калі дамы ў даволі дарагіх месцах непадалёк ад Мінска падчас продажу значна гублялі ў коштах толькі таму, што гаспадар не здолеў своечасова пафарбаваць, прыбіць, падліць бетону і абнавіць плот. Так што прыйдзецца сачыць за бягучым рамонтам і, як мінімум, не запускаць хатку і ўчастак. Лопухі ў рост чалавека, за якімі хаваюцца вінаград і парэчкі, зусім не паляпшаюць прыцягальнасць і ўтульнасць сядзібы.

З пункту гледжання зручнасці рамонту і ўладкавання будзе вельмі карысна мець паблізу заводы. Вядома, не любыя, а канкрэтна будматэрыялаў. І не адразу за плотам, барані Божа. У прынцыпе, добрая крама будматэрыялаў пад бокам таксама някепскі бонус, калі задавальняюць кошты і асартымент. Усё, што дапаможа ашчаджаць на дастаўцы матэрыялаў для будаўніцтва і рамонту, не шкодзячы наваколле, вам на карысць. Але ацаніць гэта атрымліваецца, толькі калі за будаўніцтвы з рамонтамі ўзяўся. Паэзія прыроды адразу змяняецца прозай коштаў на блокі і цэмент… Тут не горад, не ўратуе ЖЭС — тут трэба гаспадар!

Цёплае месца

Трэба таксама ўлічыць, што любое абсталяванне для абагрэву, ад печкі да газавага катла, мусіць хоць час ад часу выкарыстоўвацца. Асабліва гэта тычыцца ацяплення на цвёрдым паліве. Калі не паліць печку, кацёл або камін адну-адзіную зіму, увесну вы рызыкуеце прыехаць у адсырэлы дом, які не атрымліваецца адразу абагрэць — усё дыміць і працуе праз пень-калоду. Пасля адсутнасці ўзімку могуць чакаць сюрпрызы і з вадой: калонка замерзла, трубу прарвала, і, пакуль вас не было, добрыя супрацоўнікі водаканалу перакрылі ўчастак з паломкай і забыліся… Калі ж вы жывяце ў набытым доме ўвесь час, вырашаеце ўсе магчымыя праблемы прасцей — па меры іх з'яўлення.

У ідэале, «маёнтак» выйграе ад мадэрнізацыі і паляпшэння ўмоў пражывання ў ім. Нават у звычайнай вясковай драўлянай хаце ў наш час не праблема зрабіць сучасныя ацяпленне, водазабеспячэнне і аздабленне. Бывае, людзі робяць гэта менавіта дзеля таго, каб некалі лепш прадавалася — і не памыляюцца. Бо нават адно падвядзенне газу да дома аўтаматычна падвышае кошт у сярэдні на тысяч 10, калі пераводзіць на даляры. Зрэшты, часам пасля рэканструкцыі ды рамонту гаспадары, адчуўшы камфорт абнаўлення, вырашалі не прадаваць дом і заставаліся жыць у ім самі. Альбо канчаткова перабіраліся на вёску ці лецішча са сталіцы… Мадэрнізацыя пакуль не шкодзіла нікому, справа толькі ў густах і кашальках… але гэта ўжо зусім, зусім іншыя гісторыі…

Некалькі лічбаў для роздуму

1. За апошнія 13 гадоў кошты на нерухомасць у ваколіцах Мінска выраслі прыкладна ў 10 разоў, а калі ўлічваць правядзенне камунікацый і іншае паляпшэнне жыццёвай прасторы (новыя крамы, дарогі, змены афіцыйнага статусу мясцовасці, з'яўленне новых катэджных забудоў і г.д.), то месцамі і нашмат болей.

2. За гэты ж час падаткі на прыватную зямлю і пабудовы ў 20-кіламетровай зоне вакол МКАД выраслі ў сярэднім ў 2,5—3 разы. Чым бліжэй горад, тым стаўка падатку вышэй, а з другой паловы 2010-х двойчы праводзілася пераацэнка кадастравых коштаў на зямлю. 

3. За кастрычнік 2014 года ў параўнанні з вераснем сярэдні кошт рэальных здзелак куплі-продажу нерухомасці ў Мінскім раёне вырас больш як на 20 адсоткаў. І гэта пры тым, што здзелак стала на 6 адсоткаў менш. 

Таццяна Снітко 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Як ад'езд тысячаў беларусаў адбіўся на рынку жылля?
Крыніцы: «Газпрам трансгаз Беларусь» канчаткова прайграў сербам суд на $30 мільёнаў
На Зыбіцкай прадаюць гатэль за $20 мільёнаў
У Мінску аднушку можна зняць за 250 даляраў, у Кіеве за 400. Параўноўваем кошты арэнды ў нас і ў суседзяў
Палітыка і грамадства
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Экс-кіраўніка М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Экс-кіраўніка М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Галоўнае
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Экс-кіраўніка М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх